На Глыбоччыне ідзе вайна з хмызнякамі

Загад на гэта, як паведамілі ў райвыканкаме, аддаў кіраўнік глыбоцкай вертыкалі Алег Морхат. Сярод тых, хто ўдзельнічае ў гэтых працах, знаходзяцца не толькі рабочыя, але і прадстаўнікі разумовай працы, напрыклад, настаўнікі, асноўная частка якіх прадстаўлена жанчынамі. Не абмінула гэта павіннасць і журналістаў мясцовай “раёнкі”.

Некаторым людзям такія паездкі на прыроду падабаюцца, але асноўная частка абураецца, праўда, гэтым увесь іх пратэст і заканчваецца.

Нагадаем, што пасля таго, як вяскоўцы ўсё менш сталі трымаць кароў, прыродныя сенажаці пачалі масава зарастаць хмызнякамі. Вось з гэтымі кустамі ўлада і вядзе барацьбу, праўда, метады яе ўсё тыя ж, адміністратыўна-камандныя.