На Гомельшчыне адкрываюцца камісіёнкі

Раней толькі прадпрымальнікі адкрывалі такія крамы — прывозілі вопратку з-за мяжы і прадавалі на вагу. Цяпер пашыраць камісійны гандаль патрабуюць мясцовыя ўлады. У Гомелі, паводле інфармацыі ўпраўлення гандлю і паслуг гарвыканкаму, камісійныя аддзелы створаны ў 26 крамах. Яны прадаюць ужываныя сотавыя тэлефоны, бытавую тэхніку, спорттавары, перадае Радыё Свабода.