На Гомельшчыне — бум роварных крадзяжоў

Як распавялі БЕЛТА гомельскія міліцыянты, злодзеі крадуць не толькі ровары, пакінутыя без нагляду на вуліцах і ў пад'ездах. Каб бясплатна атрымаць ровар, зламыснікі наважваюцца на больш складаныя аперацыі. 


Так, у вёсцы Бабоўка Жлобінскага раёна невядомы дзеля "Бусла" ўскрыў гараж. А ў Мазыры — па пажарнай лесвіцы падняўся на гаўбец кватэры, дзе стаяў горны ровар "Кельт".