На Гомельшчыне хлопец адарваў галаву манекену даішніка
За гэта супраць яго ўсчалі крымінальную справу па артыкуле “Хуліганства”.
Манекен стаяў на выездзе з горада Кармы. У суботу ўвечары яму адарвалі галаву. Хулігана знайшлі ўжо на наступны дзень. Хлопец прызнаўся, што такім чынам вырашыў адпомсціць за ўсе штрафы.
Высветлілася, што ўвечары 6 ліпеня малады чалавек праязджаў з сябрамі каля манекена, піша onliner.by. Хлопец папрасіў спыніць машыну, выйшаў і ўдарыў кулаком у макет, а потым і зусім адарваў манекену галаву. У пастарунку ён тлумачыў свой учынак тым, што адчувае моцную непрыязнасць да работнікаў Дзяржаўтаінспекцыі.