На Гомельшчыне пачалася паводка
24 лютага ўзровень вады ў Прыпяці ў раёне гідрапаста вёскі Чэрнічы Жыткавіцкага раёна дасягнуў 498 см.
Гэта толькі на два сантыметры ніжэй за небяспечны ўзровень у 500 см, адзначае БелаПАН.
Па сведчанні выратавальнікаў, паводкавыя воды Прыпяці падтапілі падворкі ў вёсцы Перароўскі Млынок на Петрыкаўшчыне. На рацэ Пціч, прытоку Прыпяці, у Петрыкаўскім раёне ўзровень вады перавысіў небяспечную мяжу на 12 см.
Каля вёскі Лучыцы на Петрыкаўшчыне падтоплена 100 метраў аўтадарогі Лучыцы — Хвойня. Глыбіня падтаплення складае 20—40 см. Пагрозы жылым дамам, гаспадарчым пабудовам, адміністрацыйным будынкам няма.
Фота — epidemiolog.ru