На Гомельшчыне пройдзе свята беларускага ручніка
Яно адбудзецца 6 кастрычніка ў вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна.
Неглюбка невыпадкова стала месцам правядзення мерапрыемства. Менавіта тут захаваліся даўнія традыцыі беларускага ткацтва. Ручнікі, выкананыя мясцовымі ткачыхамі на драўляных кроснах, вядомыя ва ўсім свеце. На міжнародных выставах у Нью-Ёрку, Манрэалі, Токіо, Парыжы, Брусэлі яны былі адзначаны залатымі медалямі. Амерыканскі музей "Метрапалітэн" нават набыў іх для сваёй калекцыі, паведамляе БелТА.
На свята прыедуць майстры усіх раёнаў Гомельскай вобласці. Яны пакажуць арнаменты ручнікоў, характэрныя для іх рэгіёну. Пройдзе выстава твораў народнай творчасці, майстар-класы, канцэрты.