На Гомельшчыне скралі амаль 300 ровараў
Такая статыстыка склалася ад пачатку года. Агулам жа ў вобласці зарэгістравана 5200 крадзяжоў.
Як паведамляе БелаПАН, часцей за ўсё ровары крадуць у сельскіх раёнах, дзе людзі часцей на іх ездзяць. Шкода, прычыненыя велазлодзеямі, складае больш за 136 млн рублёў.
Як кажуць міліцыянты, кожны трэці ровар крадуць у шматкватэрных дамах, кожны чацвёрты — на вуліцах.