На Гомельшчыне вучобу прыпынілі 228 школаў

Як паведамляе БЕЛТА, школьныя заняткі цалкам або часткова адмененыя ў Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жыткавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім і Светлагорскім раёнах.

Рашэнне пра адмену школьных заняткаў прымаюць мясцовыя ўлады, арыентуючыся на ўмовы надвор'я, рэкамендацыі медыкаў і выратавальнікаў.