На Гомельшчыне ўраган пашкодзіў дахі дамоў
Стыхія прайшлася ў ноч з суботы на нядзелю па сямі населеных пунктах, пашкоджаныя дахі 81 жылога дома.
Апроч гэтага, на чатыры аўтамабілі паваліліся дрэва. Інфармацыі пра чалавечыя ахвяры ды іншыя разбурэнні ў МНС не паступала, інфармуе БЕЛТА.
У гэтыя выходныя з-за перамяшчэння атмасферных франтоў на большай частцы тэрыторыі краіны адзначаюцца навальніцы, месцамі моцныя дажджы з парывістым ветрам. У выніку ў 123 населеных пунктах адбыліся парушэнні электразабеспячэння. У нядзелю зранку іх практычна ўсе выправілі.