На Гомельшчыне ўраган разбурыў тры будынкі
А таксама моцны вецер пашкодзіў дахі на 32 будынках.
Як адзначае БЕЛТА, найбольш пацярпелі ад стыхіі Добрушскі, Калінкавіцкі і Хойніцкі раёны. У калгасе "Вялікаборскі" Хойніцкага раёна вецер разбурыў тры сіласныя вежы, якія апошнім часам не выкарыстоўваліся.
Акрамя таго, вецер пашкодзіў купал Свята-Ўвядзенскай цэрквы ў вёсцы Дуброўка Добрушскага раёна, а таксама дах прытулку манастыра і яго кацельні. Ад ветру пацярпелі дахі 13 жылых хат, некалькі дамоў культуры, малочна-таварных фермаў.
Маштабы шкоды ўдакладняюцца.