На Гомельшчыне загарэўся цеплавоз з 15 цыстэрнамі

Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося ўначы на перагоне Казенкі — Мазыр. Мяркуецца, што ўзгаранне магло адбыцца з-за замыкання электраправодкі рухавіка. Цеплавоз загарэўся проста на хаду. У гэты момант ён рухаўся са станцыі Калінкавічы да станцыі Барбараў.

Машыністы і працаўнікі чыгункі аператыўна адчапілі лакаматыў ад цыстэрнаў. Яго адцягнулі да месца, дзе ўжо знаходзіліся супрацоўнікі МНС. Яны хутка патушылі ўзгаранне. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Фота — bymedia.net