На Гомельшчыне запрацаваў "антыпаводкавы" ледакол

Як піша сайт sozhnews.info, ледакольчыку з бартавой сімволікай у выглядзе белых мядзведзяў з вялікай цяжкасцю, але ўсе ж такі ўдаецца расчышчаць акваторыю.

"Байкал" прызначаны для працы на невялікіх акваторыях у дробна бітым лёдзе таўшчынёй не больш за 20 сантыметраў. Ягоная задача на Гомельшчыне — не дапусціць утварэння лядовых затораў, якія прыводзяць да хуткага пад'ёму паводкавых вод.