На "Івацэвічдрэве" адбыўся пажар
Здарэнне адбылося ў сераду зранку — загарэўся тарны цэх прадпрыемства.
Як піша "Івацэвіцкі веснік", да моманту прыбыцця пажарнікаў цалкам гарэў шыферны дах аднапавярховагв будынка — плошчай амаль 1600 квадратных метраў.
У выніку пажару цалкам знішчаны дах, пашкоджаныя піламатэрыялы і абсталяванне ўсярэдзіне цэха. Пацярпелых няма.
Пажар гасілі дзевяць пажарных аўтацыстэрнаў — як з Івацэвічаў, так і з Бярозы.
Фота — ivatsevichy.by