На Лепельшчыне браканьер застрэліў лесніка

35-гадовы інспектар аховы Бярэзінскага нацыянальнага запаведніка быў забіты з паляўнічай стрэльбы. Пра гэта паведамілі ў праваахоўных органах. У злачынстве падазраюць 37-гадовага раней судзімага жыхара Лепеля. Падазраванага ўжо затрымалі.