На Магілёўшчыне плануюць развіваць праваслаўны турызм

Такое меркаванне выказала супрацоўніца Магілёўскага аблвыканкама Наталля Прачакова ў інтэрв'ю “Радыё Магілёў”.

Перш за ўсё, на яе думку, паломніцкія маршруты звязаныя з наведваннем праваслаўных святыняў – Свята-Успенскага Пустынскага манастыра, Баркалабаўскага манастыра, а таксама Баркалабаўскай іконы Божай маці, якая знаходзіцца ў Быхаве.

Праўда, мясцовая ўлада нават не згадвае, што на Магілёўшчыне шмат каталіцкіх і грэка-каталіцкіх святыняў.