На Магілёўшчыне спынілася будаўніцтва Лядовых палацаў
Каб завяршыць будаўніцтва ў Шклове і Горках, патрэбныя мільярды рублёў, якіх у бюджэце няма.
У Шклове лядовы палац пачалі будаваць паўтара гады таму. Кошт будоўлі ў цэнах другога квартала 2010 года ацэньваўся ў 50 мільярдаў рублёў. Завяршыць будаўніцтва лядовай арэны планавалі ў 2011 годзе. Як сцвярджаюць жыхары райцэнтра, гэтай ўрачыстасці сёлета не будзе, піша БелаПАН.
Калі здадуць палац, дакладна не ведаюць і ў райвыканкаме.
У сталіцы "Дажынак-2012" Горках ўзводзіць лядовы палац таксама пачалі больш за год таму. Вынік - як у Шклове. Будаўніцтва прыпынена. Са зробленага - убітыя бетонныя палі ды падсыпаная жвірам пляцоўка.
Акрамя Горак і Шклова, мясцовыя ўлады зімой 2011 года заяўлялі, што пабудуюць лядовыя палацы яшчэ ў шасці райцэнтрах. Будаваць там да гэтага часу не пачалі.