На Магілёўшчыне знайшлі радовішча нафты

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка гендырэктара РУП "Белгеалогія" Яраслава Грыбіка.

Прыток вуглевадародаў папярэдне ацэньваецца больш як у 20 кубаметраў у суткі. Па словах геолагаў, атрыманая нафта адрозніваецца добрай якасцю — яна лёгкая і рухомая з высокім утрыманнем спадарожнага газу. Даследаванні нафты працягваюцца.

Раней меркавалася, што ў заходняй частцы Прыпяцкага прагіну можа залягаць толькі цяжкая і глейкая нафта. 

Фота — webpark.ru