На Магілёўшчыне "забаняць" піва

З такой ініцыятывай выступілі чыноўнікі Магілёўскага аблвыканкама, паведамляе БЕЛТА. Дарэчы, пад забарону трапяць і міні-кавярні, размешчаныя на прыпынках грамадскага транспарту і ў радыўсе 25 метраў ад іх.

Тлумачыцца гэта неабходнасцю знізіць алкагалізацыю насельніцтва і лепш кантраляваць продаж алкаголю непаўналетнім асобам.

Пакуль што чыноўнікі збіраюць меркаванне грамадзянаў на гэты конт. Выказацца яны прапануюць на сайце аблвыканкама або даслаць ліст поштай да 20 снежня.

Фота — nnm.ru