На маладзечанскай масласырбазе людзі атруціліся аміякам

Уцечка аміяку на халадзільнай устаноўцы маладзечанскай масласырбазы здарылася 21 мая зранку, піша "Рэгіянальная газета".


Намеснік пракурора Маладзечанскага раёна Дзяніс Іваноўскі кажа, што трубу халадзільнай устаноўкі нечакана прарвала падчас яе мантажу. Аміяк выйшаў на паветра. Выратавальнікі не далі небяспечнаму рэчыву распаўсюдзіцца. Але чатыры работнікі прадпрыемства ўсё ж трапілі ў лякарню.


Пракуратура праводзіць праверку па факце здарэння.