На Мальце легалізавалі разводы
Дагэтуль грамадзяне краіны, каб развесціся, павінны былі ехаць за мяжу.
Парламент пераважна каталіцкай Мальты прыняў гістарычнае рашэнне і легалізаваў разводы. Для таго, каб ён уступіў у сілу, патрэбны толькі подпіс прэзідэнта, паведамляе ВВС.
Закон пачне дзейнічаць з кастрычніка гэтага года, калі, як чакаецца, ён будзе ўхвалены прэзідэнтам Джорджам Абелям.