На “Марафоне салідарнасці” выступіць Віктар Дашук

У аўторак на сядзібе БНФ (вул.Чарнышэўскага, 3) вядомы кінарэжысёр правядзе паказ дакументальнага фільма, прысвечанага апальнаму мастаку Алесю Пушкіну. Над гэтым фільмам Дашук працаваў некалькі год і нарэшце прадставіць сваю працу ў межах “Марафона салідарнасці” з беларускімі палітвязнямі.

У чацвер імпрэзу правядзе музыка Марыя Новікава. Жанчына вядомая як бард Свабоды ды арганістка Чырвонага касцёла.

Абедзве імпрэзы пачынаюцца а 18 гадзіне, уваход вольны.

Нагадаем, “Марафон” распачаўся з верасня. Вядомыя музыкі, паэты, мастакі дабрачынна праводзяць імпрэзы, падчас якіх адбываецца збор сродкаў на дапамогу сем’ям палітвязняў. У межах “Марафона” ўжо выступілі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Алесь Пушкін, Славамір Адамовіч ды іншыя вядомыя беларускія творцы.

Фота — interkulturforum.org