На мікашэвіцкі “Граніт” зладзілі прэстур
У ім удзельнічалі журналісты з дзяржаўных рэгіянальных і абласных СМІ.
На сустрэчы з імі кіраўнікі заводу распавялі аб цудоўных умовах працы і самым вялікім у вобласці сярэднім заробку. Акрамя таго, журналістаў упэўнівалі, што не ствараюць перашкод для працы актывістаў незалежнага прафсаюзу.
Нагадаем, што напрыканцы мінулага году каля 200 рабочых мікашэвіцкага “Граніту” выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу і заснавалі незалежную арганізацыю.