На мінскай ЦЭЦ-5 абверглі паведамленне пра выбух
Сёння ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра сур'ёзную аварыю на турбіне кітайскай вытворчасці.
Нібыта, здарылася яна яшчэ ў сярэдзіне снежня 2012-га. Выбух быў моцны і яго чулі нават у наваколлі.
Аднак, як паведамляе партал tut.by, дырэктар ЦЭЦ-5 Уладзімір Кішко заявіў, што ніякай аварыі не было. "Было абсалютна штатнае спыненне на рамонтна-прафілактычныя працы, — кажа Кішко. — І было яно... яшчэ 2 лістапада". Паводле словаў дырэктара, турбінай займаюцца кітайскія спецыялісты.
ЦЭЦ-5 — найноўшая цеплацэнтраль сталіцы. Яна месціцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад горада каля пасёлка Дружны. Сімвалічны пуск новага кітайскага энэргаблока ажыццяўляў асабіста Аляксандр Лукашэнка, адзначае "Наша ніва".
Фота з сацыяльных сетак