На мясцовых выбарах у Іспаніі перамаглі апазіцыянеры

У Іспаніі на рэгіянальных і муніцыпальных выбарах перамогу атрымала апазіцыйная кансерватыўная Народная партыя. Пасля падліку 90% галасоў яна набрала на 10% болей за правячую Сацыялістычную партыю прэм'ера Хасэ Луіса Радрыгеса Сапатэра. Дарэчы, апошні ўжо павіншаваў Народную партыю з пераканаўчай перамогай, інфармуе УНІАН.