На Новы год брэстаўчане скралі елку і Дзеда Мароза

Як паведамляе "Вечерний Брест", не абышлося без кур'ёзаў.

Так, у Маларыце міліцыянты пачалі крымінальную справу ў апошні дзень мінулага года. Навучэнец мясцовага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці 30 снежня вырашыў здабыць елку. Ён не пайшоў удзень на кірмаш, а амаль апоўначы пракраўся ў фае інтэрната. Там стаяла штучная елку Маларыцкай ЖКГ — на яе і паквапіўся зламыснік. Шкода ад выкрадання елкі з упрыгожваннямі ацэненая ў 1 мільён 200 тысяч рублёў. Юнаку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Такое ж пакаранне пагражае вяскоўцу з Івацэвіцкага раёна. Ён з фае рэстарана "Бяроза" ў аднайменным райцэнтры вынес дэкаратыўную фігурку Дзеда Мароза. Дарэчы, фігурка каштавала каля 620 тысяч рублёў.