На Новы год будуць чатыры выхадныя запар
Савет міністраў прыняў пастанову пра перанос працоўных дзён у снежні 2012 года і ў 2013 годзе.
Так, працоўны дзень з панядзелка 24 снежня 2012 года пераносіцца на суботу 22 снежня гэтага года. На Новы год пераносаў будзе больш. З панядзелка 31 снежня працоўны дзень пераносіцца на суботу 29 снежня. А ў 2013 годзе замест серады 2 студзеня працоўнай будзе субота 5 студзеня.
Таксама з пятніцы 10 траўня працоўны дзень пераносіцца на суботу 18 траўня 2013 года, паведамляе БЕЛТА.
Фота — turitut.ru