На Новы год прагназуецца ад 7 марозу да 3 цяпла

На большай частцы тэрыторыі Беларусі — кароткачасовы снег, мокры снег, у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, пры праясненнях — да 7 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны — ад 3 марозу да 3 градусаў цяпла.

БЕЛТА адзначае, што такі тэмпературны фон на 3-5 градусаў вышэй за кліматычную норму.

Фота — onliner.by