На Новы год сіноптыкі абяцаюць невялікі мароз
У навагоднюю ноч у Беларусі чакаецца спакойнае надвор'е з невялікім марозам.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў супрацоўнік Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў 26 снежня.
Месцамі чакаецца кароткачасовы снег, тэмпература паветра на працягу сутак 1 студзеня складзе ад -2°С да +2°С, уначы пры распагоджаннях да -7...—9°С. У Мінску ў навагоднюю ноч чакаецца 3—5°С марозу, удзень 0°С...-2°С, невялікі снег. На большай частцы тэрыторыі Беларусі на дарогах галалёдзіца.