На паркінгу ў Мінску згарэлі тры аўтамабілі
Яшчэ пяць пашкоджаныя агнём.
Здарэнне адбылося каля гандлёвага цэнтра "Глоба" на вуліцы Уманскай, 54. Як паведамляе БЕЛТА, пацярпелых пры здарэнні няма.
Выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на адкрытай пляцоўцы паркінга каля паўночы. Да прыбыцця пажарнікаў тры машыны згарэлі цалкам.
Прычынай загарання, паводле папярэдняй версіі, магло стаць кароткае замыканне праводкі аўтамабіля.
Фота — 112.by