На пашырэнне ЕС могуць увесці працяглы мараторый
Пасля ўваходжання ў 2013 годзе ў Еўрасаюз Харватыі.
Пра гэта заявіў у харвацкім горадзе Спліт старшыня Сената Польшчы Богдан Барусевіч, паведамляе ИТАР-ТАСС. Паводле яго слоў, магчымая "паўза" звязаная з "неспрыяльнай эканамічнай кан'юнктурай". Пры гэтым Польшча актыўна падтрымлівае далучэнне да ЕС новых дзяржаваў паўднёва-ўсходняй Еўропы, адзначыў Барусевіч.
Фота — ЕРА/ИТАР-ТАСС