На Піншчыне жанчына спаліла 82 тоны сена
Міліцыянты пачалі на яе крымінальную справу.
50-гадовая жыхарка вёскі Лышча, паводле звестак міліцыі, падпаліла сенасховішча мясцовага сельгаскааператыву. На пажары згарэлі 82 тоны сена. Страты ацэньваюцца амаль у 18 мільёнаў рублёў.