На “Пінскдрэве” будуць рабіць больш мэблі

Аб такіх планах заявіла кіраўніцтва холдынгавай кампаніі. Дзеля гэтага налета ў Пінску будзе ўведзена ў строй новая фабрыка мяккай мэблі. На ёй каля 400 рабочых будуць збіраць канапы і фатэлі на экспарт.