На помніку ў гонар 1000-годдзя Брэста будзе "Пагоня"
Плануецца, што манумент на скрыжаванні вуліц Гогаля і Савецкай прыме завершаны выгляд у траўні гэтага года.
Ў сакавіку была завершана адліўка элементаў кругавога гарэльефа для помніка ў гонар 1000-годдзя Брэста.
Аўтар кампазіцыі, скульптар Аляксей Павлючук распавёў, што на гарэльефе помніка адлюстраваны шэсць фрагментаў гісторыі: легенда пра заснаванне Брэста, будаўніцтва горада, удзел брэтчан у Грунвальдскай бітве, выданне Берасцейскай бібліі, абарона Брэсцкай крэпасці 1941 года, асваенне космасу.
На гарэльефе, прысвечаным Грунвальду, адлюстраваны фрагмент бітвы. Анёл багаслаўляе ваяроў берасцейскай харугвы. У аднаго з іх у руках сцяг з гербам "Пагоняй". На шчыце іншага – лук з накіраванай угару стралой – герб Брэста, паведамляе ALE.BY.