На поўдні Беларусі забараняюць наведванне лясоў
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у выходныя чакаецца спёка. Цяпер у многіх рэгіёнах клас пажарнай небяспекі павялічаны з трэцяга да чацвёртага.
У Івацэвіцкім, Жлобінскім, Пінскім, Рэчыцкім і Салігорскім раёнах забаранілі наведваць лес, паведаміў БЕЛТА загадчык сектара па ахове, абароне лесу і надзвычайных сітуацыях Міністэрства лясной гаспадаркі Андрэй Буры.
Ад пачатку сезону ў краіне зафіксавана 372 лясныя пажары, агонь пашкодзіў амаль сто гектараў лесу.