На радзіме Лукашэнкі няма каму працаваць
На цяперашні час у Шклоўскім раёне на чатыры вакансіі прыпадае адзін беспрацоўны.
Каб прывабіць маладых спецыялістаў на працу на сучасных малакатаварных комплексах, чыноўнікі райвыканкаму ладзяць сустрэчы са студэнтамі Горацкай акадэміі. На іх моладзі паказваюць відэафільмы пра сельскую гаспадарку раёна, а таксама робяць азнаямленчыя экскурсіі ў гаспадаркі.
Апошні відэапаказ фільмаў быў арганізаваны для тых, хто з розных прычынаў не можа знайсці працу паблізу ад дома, піша газета “Магілёўскія ведамасці".
Фота — knews.by