На "Рэчыцадрэве" адбыўся пажар
Выратавальнікі атрымалі паведамленне пра яго каля гадзіны ночы.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, гарэла трэцяя лінія сушыльнага абсталявання цэха ДСП заводу "Рэчыцадрэў". Гэта была сушылка, усталяваная 35 гадоў таму.
Выратавальнікам удалося пагасіць пажар прыкладна за гадзіну. Агонь пашкодзіў сушыльнае абсталяванне.
Прычынай пажару называецца механічнае разбурэнне вузлоў і дэталяў. Матэрыяльныя страты яшчэ высвятляюцца.
Фота — 112.by