На сайт WikiLeaks напалі хакеры

Серверы WikiLeaks абрынуліся ў выніку кібератакі. Яна распачалася пасля таго, як на сайце былі выкладзеныя дзесяткі тысяч новых тэлеграм Дзярждэпартамента ЗША. Уладальнікі сайта паведамляюць, што напад на іх серверы працягваецца, і просяць наведвальнікаў карыстацца для пошуку патрэбных ім дакументаў сайтамі-люстэркамі. Раней у Дзярждэпартамента ЗША заявілі, што распаўсюджванне крадзенай інфармацыі парушае амерыканскія інтарэсы і пераследуецца па законе, паведамляе ВВС. У ліку апошніх дакументаў, рассакрэчаных WikiLeaks, былі дэрешы амерыканскіх дыпламатаў, якія ўтрымлівалі сакрэтныя звесткі аб стварэнні Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана.