На саміце еўразоны вырашана спісаць 50% грэцкага доўгу
Лідары краін Еўрасаюза па выніках сустрэчы ў Брусэлі дамовіліся аб спісанні грэцкага доўгу на 50%.
Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі на прэс-канферэнцыі пасля амаль 10-гадзінных перамоваў.
Акрамя таго, стабілізацыйны фонд краін еўразоны, па словах Сарказі, будзе павялічаны да 1 трлн. еўра, інфармуе ВВС.
Грэцыя атрымае крэдыты на 100 мільярдаў еўра ад Міжнароднага валютнага фонда і Еўрасаюза. Гэта дазволіць скараціць дзяржаўную запазычанасць гэтай краіны і пазбегнуць дэфолта. Такое рашэнне было прынятае на крызісным саміце ЕС у Брусэлі, інфармуе Associated Press.
"Гэта выключныя меры, якія адпавядаюць экстраардынарнай сітуацыі. Еўропа не павінна зноў аказацца ў такой сітуацыі", — адзначыў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу. Ён таксама заявіў, што новы пакет дапамогі Грэцыі будзе узгоднены да канца бягучага года.