На Савеце ЕС плануюць згадаць пра Беларусь
Праўда, толькі ў фармаце "кароткага абмену думкамі".
Паседжанне Савета Еўрасаюза пройдзе сёння, 23 красавіка ў Люксембургу. 16 красавіка літоўскі міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс выказаў жаданне абмеркаваць на ім сітуацыю з беларускімі палітвязнямі. Ён спадзяваўся пераканаць калегаў, што трэба дамагацца, каб улады Беларусі не толькі памілавалі, але таксама рэабілітавалі палітзняволеных.
Яшчэ раней кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей заявіў, што ўлады Беларусі перад тым, каб аднавіць дыялог з Бруселем, пачакаюць "пазітыўных вынікаў" паседжання Савета ЕС у Люксембургу.
Цяпер жа высвятляецца, што адбудзецца толькі "кароткі абмен думкамі" па сітуацыі ў Аргентыне, Беларусі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Лівіі і Сурынаме.