На сёлетнім “Еўрабачанні” перамог азербайджанскі дуэт Ell & Nikki

На другім месцы італьянец Рафаэль Гуалацы (189 балаў), на трэцім — швед Эрык Саадэ (185). У фінале конкурсу, які сёлета праходзіў у нямецкім Дзюсельдорфе, удзельнічалі прадстаўнікі 25 краін. Галасавалі гледачы і журы ўсіх 43 дзяржаў — удзельніц сёлетняга конкурсу, паведамляе БелаПАН.

Беларуская спявачка Анастасія Віннікава выступіла 12 траўня ў другім паўфінале з кампазіцыяй I Love Belarus і заняла 14-е месца сярод 19 удзельнікаў, набраўшы 45 балаў. Такім чынам, яна не трапіла ў фінал.