На сёння запланаваная акцыя “Стоп-бензін”
Яна пройдзе ў Мінску і абласных гарадах. Аўтааматары плануюць выехаць на цэнтральныя плошчы гарадоў
на знак пратэсту супраць
падвышэння коштаў на паліва. Ініцыятыва з’явілася ў сацыяльных сетках.
Яна пройдзе ў Мінску і абласных гарадах. Аўтааматары плануюць выехаць на цэнтральныя плошчы гарадоў на знак пратэсту супраць падвышэння коштаў на паліва. Ініцыятыва з’явілася ў сацыяльных сетках.
Каардынатар кампаніі “За аўто” Арцём Шаркоў паведаміў, што аўтааматары збіраюцца на акцыю ў 18 гадзін. Людзі збіраюцца на некаторы час спыніць рух у цэнтральных частках гарадоў.
Нагадаем, што падвышэнне коштаў на паліва адбылося ўчора. Яно стала дзясятым ад пачатку году. На гэты раз рост цэнаў склаў ад 3% да 7%.
Фота: bymedia.net