На станцыі метро "Кастрычніцкая" не спыняліся цягнікі

Як інфармуе партал tut.by, прыкладна ў 7.20 раніцы серады машыніст цягніка, які рухаўся ў бок Уручча, западозрыў тэхнічную няспраўнасць. У сувязі з гэтым ён спыніў цягнік на станцыі метро "Кастрычніцкая", дзе пасажыраў высадзіў. У выніку праверкі няспраўнасць не выявілі, і цягнік пайшоў далей.

У сувязі з тым, што на "Кастрычніцкай" ў гэты час вялікая колькасць людзей, кіраўніцтва Метрапалітэна прыняло рашэнне наступным цягнікам на станцыі не спыняцца і не выпускаць пасажыраў.

Фота — bymedia.net