На Століншчыне выкрылі “піраманку”

Жыхарка вёскі Альманы, якая ў пачатку сакавіка спаліла хлеў аднавяскоўкі, прызналася ў падпале яшчэ адной гаспадарчай пабудовы. Як выявілася, у той жа дзень яна спаліла яшчэ адзін хлеў. Ён належаў 63-гадоваму жыхару Альманаў, які ацаніў нанесеную шкоду ў 9 мільёнаў рублёў.

Следчы камітэт распачаў яшчэ адну крымінальную справу, пры гэтым “піраманку” на час следства вырашылі пакінуць на волі.