На суботнік выйшла каля 3,4 мільёна беларусаў

Як паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба, Аляксандр Лукашэнка працуе на добраўпарадкаванні плошчы Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь. Яна размяшчаецца на праспекце Пераможцаў, на тэрыторыі нацыянальнага выставачнага цэнтру “Белэкспа”, які цяпер на рэканструкцыі. 

У кожным рэгіёне краіны вызначаныя асноўныя аб’екты, на якіх вядуцца працы па добраўпарадкаванні. Напрыклад, на Міншчыне гэта будаўніцтва стадыёну ў Барысаве, мемарыяльны комплекс “Курган Славы”, на Гомельшчыне — палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў, на Віцебшчыне сярод іншага прыводзяць у парадак тэрыторыю Аршанскага станкабудаўнічага заводу, а ў Брэсцкай вобласці — Брэсцкую крэпасць-герой, інфармуе БелаПАН.

На суботніку плануецца зарабіць болей за 45 мільярдаў рублёў.