На суд над актывістам прыйшоў п'яны сведка
У Наваполацку не адбыўся суд над мясцовым актывістам Яўгенам Канстанцінавым.
Актывіста затрымалі 17 чэрвеня. Яго звінавацілі ў дробным хуліганстве. Перад затрыманнем у кватэры Канстанцінава прайшоў ператрус. Выходныя Канстанцінаў правёў у ізалятары часовага ўтрымання.
Суд быў прызначаны на 20 чэрвеня. Але суддзя не змагла дапытаць сведку з боку абвінавачання, якога нібыта аблаяў актывіст. На працэс сведка з'явіўся нецвярозым і не змог адэкватна рэагаваць на пытанні. Проста з судовай залы Канстанцінава адпусцілі дадому.
Працэс працягнецца ў сераду, 22 чэрвеня, адзначае сайт "Вясна".