На судзе над Варламавым працягнецца допыт сведкаў
У сераду некаторыя з іх мянялі паказанні і гаварылі пра ціск з боку следства.
Нагадаем, што суд над вядомым мадэльерам ідзе ў Ленінскім судзе сталіцы. Сашу Варламава вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці, ухіленні ад уплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы ў буйным памеры.
Мадэльер знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства "Агенцтва моды Сашы Варламава", кіраўніка Цэнтра моладзевай моды БДУ ды інш.