На цеплаходзе “Булгарыя” было 59 дзяцей
Іх лёс пакуль невядомы.
Як паведаміла агенцтва "РИА Новости", на борце цеплахода “Булгарыя” было не 30, а 59 дзяцей. На дадзены момант яны лічацца зніклымі без вестак, аднак ратавальнікі гавораць, што шансаў знайсці іх жывымі мала. За некалькі хвілін да трагедыі дзяцей сабралі ў адной з залаў цеплахода для гульняў.
Нагадаем, што “Булгарыя” пацярпела крушэнне на Волзе 10 ліпеня. На яго борце было амаль 200 чалавек. Уратаваліся толькі 80 з іх.