На тысячу беларусаў прыпадала 280 аўтамабіляў
На пачатак 2012 года. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
На той час у Расіі на 1000 жыхароў было 242 аўтамабілі, у Казахстане — 203, ва Украіне — 143.
Ад 2000 года забяспечанасць беларусаў аўтатранспартам вырасла ўдвая.
Такім чынам, наша краіна займае лідыруючае месца ў СНД па забяспечанасці насельніцтва ўласнымі легкавікамі, адзначае БЕЛТА.
Фота — bymedia.net