На Валожыншчыне адзначаць угодкі Дуніна-Марцінкевіча

У фальварку Люцінка на Валожыншчыне драматург, паэт і тэатральны дзеяч Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пражыў больш за 20 гадоў.

У мясцовай бібліятэцы пройдзе літаратурная гасцёўня. Бібліятэкары раскажуць удзельнікам пра лёс знакамітага земляка, зробяць агляд кніг, якія ёсць у бібліятэцы, абмяркуюць творы. Ахвотныя змогуць прачытаць вершы Дуніна-Марцінкевіча, паведамляе "Рэгіянальная газета".

Дом культуры прыме конкурс выканаўцаў. Праўда, гэтае спаборніцтва прызначанае на 17 лютага. Узроставых абмежаванняў конкурс не мае. Адзінае патрабаванне — жаданне прачытаць верш Дуніна-Марцінкевіча ці падрыхтаваць інсцэніроўку яго драматычных твораў.

Фота — rh.by