На Валыні шукаюць пункт стыку Украіны, Беларусі і Польшчы
Упаўнаважаныя ўзгадняюць дэмаркацыю межаў трох краін, паведамляе ўкраінскі Урадавы партал.
Для ўзгаднення праекта трохбаковага міжурадавага пагаднення аб пункце стыку дзяржаўных межаў Украіны, Беларусі і Польшчы ў Валынскую вобласць прыехалі прадстаўнікі краін. На працягу трох дзён яны будуць працаваць над міжурадавым дакументам па вызначэнні агульных межаў.
Змест пагаднення будзе апублікаваны пасля зацвярджэння яго урадамі.